Вы тут

Ад Лукашэнкі да Жука: каго прапаноўваюць дадаць у санкцыйны спіс ЕС

Сцяг Еўрапейскай народнай партыі

Еўрапейская народная партыя, якая мае амаль чвэрць месцаў у Еўрапарламенце і з’яўляецца самай буйной у Еўрапейскім саюзе, 26 кастрычніка прапанавала пашырыць санкцыйны спіс беларускіх чыноўнікаў. У спісе ЕНП амаль 90 імёнаў.

Найперш, прапаноўваецца ўвесці санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягоных старэйшых сыноў Віктара і Дзмітрыя. Таксама ў спіс увайшлі беларускія топ-чыноўнікі рознага ўзроўню — ад старшыняў Мінгарвыканкамаў да начальнікаў управленняў міністэрстваў.

У Еўрапейскай народнай партыі лічыць, што пад санкцыі мусяць трапіць некалькі суддзяў. У тым ліку суддзя-рэкардсмен па сутках з Першамайскага раёна Мінска Максім Трусевіч

Таксама пад санкцыя прапануецца змясціць кіраўнікоў і журналістаў дзяржаўных СМІ: Дзмітрыя Жука ("Беларусь сегодня"), Івана Эйсманта (Белтэлерадыёкампанія), Грыгорыя Азаронка (СТБ). Марата Маркава з АНТ і Ірыны Акуловіч з БелТА ў спісе няма.

Дадаць у спіс хочуць Наталлю Эйсмант, прэс-сакратарку Аляксандра Лукашэнкі, і Вольгу Чамаданаву, прэс-сакратарку МУС Беларусі.

З 2 кастрычніка санкцыі Еўрасаюза дзейнічаюць супраць 40 беларускіх чыноўнікаў. Лукашэнка ў санкцыйны спіс не увайшоў. Гэта патлумачылі неабходнасцю захаваць магчымасць дыялогу. Але потым еўрапейскія палітыкі заявілі пра гатовасць пашыраць спіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.