Ад 1 снежня ІП пагражаюць не выйсці на працу

Пра гэта паведамляе сайт charter97.org са спасылкай на старшыню грамадскай арганізацыі "Перспектыва" Анатоля Шумчанку. Па яго словах, 25 лістапада прадпрымальнікі збяруцца на яшчэ адзін форум. Аднак бізнэсоўцы гатовыя з 1 снежня спыніць свой бізнэс. Таксама прадпрымальнікі хочуць звярнуцца ў Еўразійскі эканамічны суд, каб ён адмяніў скандальна вядомы тэхрэгламент.



Нагадаем, што 31 кастрычніка намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пракаповіч заявіў, быццам з 1 снежня 2013 года індывідуальныя прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары без дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць і бяспеку ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза "Пра бяспеку прадукцыі лёгкай прамысловасці".



На сённяшнім сходзе прадпрымальнікаў прысутнічаў і прадстаўнік Міністэрства гандлю Андрэй Мяшкоў. Але ён не змог растлумачыць заяву Пракаповіча, адзначае interfax.by. У адказ на просьбу ІП растлумачыць, як яны будуць працаваць з 1 снежня, ён заклікаў "гаварыць пра сённяшні дзень і аб прынятых на сёння дакументах".



Адказваючы на пытанне ІП пра меркаваныя змены ў парадак працы ІП з тэхрэгламентам і пра тое, ці не прыйдзецца ім зачыніць свае гандлёвыя кропкі з 1 снежня, Мяшкоў заявіў: "І 1 снежня, і 31 снежня вы будзеце працаваць, а мы будзем купляць тавар".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі