AC/DC рыхтуюць канцэртны альбом?

Рок-ветэраны AC/DC збіраюцца папоўніць сваю дыскаграфію новым канцэртным альбомам. Пра гэта распавёў вакаліст гурта Браян Джонсан ў эфіры радыёпраграмы "The Chris Evans Breakfast Show" на BBC2. Паводле словаў музыкі, у гурта назбіралася шмат матэрыялаў з гастроляў у падтрымку альбома 2008 года пад назвай  “Black Ice”. Гастролі цягнуліся амаль 2 гады, падчас якіх гурт адыграў каля 170 канцэртаў.

Адно з шоў, якое адбылося ў Буэнас-Айрэсе, было зафіксавана на плёнку для далейшага выпуску на DVD.

Пра дату рэліза Джонсан пакуль маўчыць. Нагадаем, што апошнімі канцэртнымі альбомамі AC/DC з’яўляюцца “Live from the Atlantic Studios” і “Let There Be Rock: The Movie”, выдадзеныя ў 1997 годзе.

Фота: blogs.seattleweekly.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі