Аб'ём засакрэчанага экспарту Беларусі вырас у разы

Да засакрэчаных пазіцый беларускага экспарту дадаліся і мінеральныя ўгнаенні / Еўрарадыё
Да засакрэчаных пазіцый беларускага экспарту дадаліся і мінеральныя ўгнаенні / Еўрарадыё

Аб'ём засакрэчанага экспарту Беларусі ў Расію сёлета вырас у 8 разоў, падлічылі журналісты РБК.

Сукупны экспарт з Беларусі ў Расію ў студзені-ліпені 2021 года, паводле дадзеных Белстата, склаў $8,71 млрд, а сума паставак па адкрытых пазіцыях — $ 7,42 млрд. Гэта значыць каля $ 1,29 млрд краіна атрымала за пастаўкі, якія былі засакрэчаныя. Гэта каля 15% ад усяго аб'ёму экспарту ў Расію. Тады як у мінулым годзе гэты паказчык склаў толькі $ 152 млн, або 1,2%.

Звычайна Белстат засакрэчвае інфармацыю аб аб'ёме і кошту паставак тытуню, радыёактыўных элементаў, каштоўных металаў, лятальных апаратаў, зброі і боепрыпасаў. Аднак з 2021 года, на фоне уведзеных эканамічных санкцый Еўрасаюза і ЗША, да "закрытых" пазіцыяў дадаліся нафта і нафтапрадукты, мінеральныя ўгнаенні, а таксама трактары і грузавікі.

Спроба засакрэціць статыстыку ў частцы экспарту можа быць звязаная з пошукам шляхоў абысці санкцыі, разважаў у эфіры Еўрарадыё старэйшы аналітык "Альпары Еўразія" Вадзім Іосуб. У любым выпадку, на яго думку, такі падыход можа істотна адбіцца на якасці эканамічнай статыстыкі і ў канчатковым рахунку на даверы "да афіцыйных дадзеных і па экспарту ў прыватнасці, і па ВУП у цэлым".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі