Аб'яўляць балы на "Еўрабачанні" ад нашай краіны будзе “Міс Беларусь-2006”

Аб'яўляць балы ад Беларусі на "Еўрабачанні" будзе магілеўчанка Кацярына Ліцвінава. Эфектная бландынка ў 2006 годзе атрымала карону "Міс Беларусь" і прадстаўляла нашу краіну на конкурсе "Міс Свету", паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.
Каментаваць конкурс для беларускіх гледачоў у жывым эфіры будуць Дзяніс Кур’ян і Аляксандр Ціхановіч.

Нагадаем, еўрапейскі песенны конкурс складаецца з двух паўфіналаў. Першы — 12 траўня, дзе і выступіць наш Пётр Ялфімаў пад чацвёртым нумарам. А другі — 14 траўня. Там выступіць яшчэ адзін беларус Аляксандр Рыбак, які прадстаўляе Нарвегію.

Фінал адбудзецца 16 траўня.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі