Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі прыняў пастанову № 1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі прыняў пастанову № 1 — "Аб абароне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь". У ёй заяўляецца: "Лічыць першачарговай задачай Кабінета аднаўленне і абарону суверэнітэту Рэспублікі Беларусь". Гаворка ідзе таксама пра патрабаванне "безумоўнага вываду" расійскіх войскаў з РБ, пра аказанне "усямернай дапамогі Украіне па адбіцці ваеннай агрэсіі Расійскай Федэрацыі... у тым ліку шляхам арганізацыйнай і тэхнічнай падтрымкі беларускага добраахвотніцкага, валанцёрскага і партызанскага рухаў у барацьбе за адстойванне незалежнасці Беларусі і Украіны".

Апошні пункт пастановы — "Забяспечыць прадстаўленне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне для ўсталявання і падтрымкі кантактаў, гатовых садзейнічаць выконванню першачарговай задачы Кабінета".

Пра стварэнне Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі ў жніўні на канферэнцыі ў Вільні аб'явіла Святлана Ціханоўская. Яна з'яўляецца кіраўніцай Кабінета. У яго склад уваходзяць: Валер Кавалеўскі, намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па замежных справах, Павел Латушка, намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады, Аляксандр Азараў, прадстаўнік Кабінета па аднаўленні правапарадку, Валерый Сахашчык, прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы. Неўзабаве будуць абвешчаныя новыя прадстаўніцы і прадстаўнікі.

t.me/CabinetBelarus

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.