Абвешчаныя лаўрэаты прэміі Кенэдзі

У Вашынгтоне адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Кенэдзі. У 2007 годзе імі сталі рэжысёр Марцін Скарсэзэ, акцёр Стыў Марцін, спявак і кампазітар Браян Уілсан, спявачка Дайана Рос і піяніст Лявон Флэйшэр. Кожнага з лаўрэатаў ушаноўвалі калегі па цэху.

Так, Роберт дэ Ніра, які гуляў у трох фільмах Скарсэзэ ("Злыя вуліцы", "Таксіст" і "Шалёны бык"), сказаў, што ўсе яшчэ спадзяюцца ізноў зняцца ў вядомага рэжысёра.

Акцёр Стыў Карэл заявіў, што захапляецца Стывам Марцінам і што паважае яго "больш за ўсіх на свеце, хіба што за выключэннем Марціна Скарсэзэ".

У гонар Даяны Рос былі праспяваныя яе знакамітыя хіты. Павіншаваць Браяна Уілсана, заснавальніка Beach Boys, выйшаў Арт Гарфанкел, калісьці ўдзельнік вядомага дуэта Simon & Garfunkel. Арт сказаў, што музыка Уілсана - гэта "вар'яцкая сумесь з рок-н-ролу і малітвы ад самага сэрца".

Лявона Флэйшэра - выбітнага піяніста і дырыжора, які з-за рэдкай хваробы на доўгія гады страціў магчымасць граць правай рукой, але здолеў перамагчы хваробу і зноў іграе двума рукамі, віншаваў віяланчэліст Ё-Ё Ма.

Фота: teemix.aufeminin.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі