Абстрэлы працягваюцца і Украіна плануе ўвайсці ў ЕС у 2024-м— 58-я раніца вайны

Дом у адным з гарадоў Луганскай вобласці пасля траплення снарада​  / @luhanskaVTSA
Дом у адным з гарадоў Луганскай вобласці пасля траплення снарада​  / @luhanskaVTSA

Расійскія войскі не змаглі ўзяць пад кантроль гарада Рубежнае і Папасная ў Луганскай вобласці, заявіў кіраўнік рэгіёну Сяргей Гайдай.

"У Рубежны не прарваліся... як і ў Папаснае. Не верце сепаратысцкім пісакам", — кажа ён.

Усяго за суткі расіяне здзейснілі 11 абстрэлаў мірнага насельніцтва Луганскай вобласці, адзначае Гайдай. Пад агнём апынуліся ўсё тыя ж Папасная і Рубежнае, а таксама Севераданецк і Лісічанск. Параненыя 4 чалавекі.

Харкаўская вобласць за суткі перажыла каля 50 расійскіх абстрэлаў, паведаміў кіраўнік гэтага рэгіёну Алег Сінягубаў. Адзін са снарадаў трапіў у аўтамабіль, двое грамадзянскіх загінулі на месцы. Яшчэ два чалавекі атрымалі раненні ў Харкаве і раёне.

На поўдні Украіны ўзброеныя сілы краіны напярэдадні адбілі дзве атакі расійскіх войскаў — расіяне спрабавалі прасунуцца да адміністрацыйнай мяжы з Мікалаеўскай вобласцю, паведамляе "Громадське"

Тым часам з падкантрольнай тэрыторыі Данецкай вобласці выехалі амаль тры чвэрці насельніцтва. Да 24 лютага ў вобласці пражывалі 1,6 мільёна чалавек, а цяпер засталося — прыкладна 430 тысяч. Такія звесткі прывёў кіраўнік гэтага рэгіёну Павел Кірыленка. Да прыкладу, у Краматорску — другім найбуйнейшым горадзе Данбаса засталося 40 тысяч чалавек з 200 тысяч, якія там пражывалі да вайны.

Обстрелы продолжаются и Украина планирует войти в ЕС в 2024-м — 58-е утро войны
Эвакуацыя людзей з горада Папасная ў Луганскай вобласці, напярэдадні змаглі вывезці 60 чалавек / @luhanskaVTSA

Украіна ўступіць у ЕС у 2024-м годзе, пра гэта заявіла міністр эканомікі краіны Юлія Свірыдзенка. Паводле яе слоў, Кіеў разлічвае атрымаць статус кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз ужо гэтым летам, а "ў 2024 – стаць паўнавартасным членам Еўрапейскага Саюза", цытуе чыноўніцу агенцтва УНІАН.

Але пакуль Украіне трэба штомесяц да 7 млрд долараў падтрымкі, паколькі расійскія войскі нацэленыя на знішчэнне ўсіх аб'ектаў, якія могуць быць эканамічнай базай для жыцця, заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі. Пра гэта распавядае "Громадське". Паводле ацэнкі прэм'ер-міністра Дзяніса Шмыгаля, ВУП Украіны ў гэтым годзе можа зваліцца на 30-50%. Прамыя і ўскосныя страты з-за вайны ўжо складаюць каля 560 млрд даляраў.

У прэзідэнта Расіі не атрымаецца акупаваць Украіну, напісаў у Twitter Джо Байдэн. Адзіная пазіцыя дэмакратычнага свету і ўкраінскага народа "пасылае Пуціну беспамылковы сігнал: яму ніколі не ўдасца дамінаваць і акупаваць усю Украіну. Гэтага не адбудзецца". Байдэн таксама лічыць, што Маскве "не ўдалося рэалізаваць свае грандыёзныя амбіцыі на поле бою". Прэзідэнт Зяленскі застаецца ва ўладзе, а ўкраінская армія пры падтрымцы насельніцтва працягвае аказваць супраціў.

Рана ці позна ў Беларусі зменіцца ўлада, і РБ стане сяброўскай дзяржавай для Украіны. Такое меркаванне ў інтэрв'ю "Суспільне" выказаў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

"А гэта абавязкова адбудзецца таму, што гэта жыццё. Некаторым хочацца, каб гэта адбылося хутка, але яно не заўсёды так атрымліваецца. Я больш чым упэўнены, што Беларусь будзе вольнай дэмакратычнай краінай ", — сказаў Данілаў.

На яго думку, Беларусь бліжэй Украіне, чым Расія. Расія —  "гэта вялікі дыназаўр, у якога вялікае цела, вялікая тэрыторыя, але вельмі маленькая галава", заўважыў сакратар украінскага СНБА.

Тым часам Укрпошта анансавала выпуск яшчэ адной вайсковай маркі, паведамляе УНІАН са спасылкай на гендырэктара пошты Ігара Смялянскага. Вядома, што ў новай маркі будзе большы тыраж, бо першую марку з "рускім караблём" раскупілі фактычна за некалькі дзён.

Обстрелы продолжаются и Украина планирует войти в ЕС в 2024-м — 58-е утро войны
Марку, посвященную "русскому военному кораблю", раскупили за несколько дней / @uniannet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі