АБСЕ: Чарговыя перамовы па Украіне ў Мінску прайшлі канструктыўна

Перамовы кантактнай групы і рабочых падгруп па ўрэгуляванні сітуацыі ў Украіне прайшлі канструктыўна. Пра гэта заявіў сёння журналістам спецыяльны прадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцін Сайдзік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас сёння была вельмі канструктыўная праца не толькі на пленарным пасяджэнні, але і ў працоўных групах. Справы сапраўды прасоўваюцца. Абмяркоўваліся розныя тэмы. У эканамічнай падгрупе ішла гаворка аб аднаўленні водазабеспячэння і выплат пенсій на Данбасе", — сказаў Марцін Сайдзік.

Рабочая група па бяспецы абмяркоўвала сітуацыю ў населеным пункце Шырокіна і пытанне адводу ўзбраення калібрам менш за 100 мм з зоны канфлікту. "Па гэтым пытанні, спадзяемся, мы зможам прыняць рашэнне ў наступны раз", — сказаў Сайдзік. Ён таксама дадаў, што на пасяджэнні падгрупы па гуманітарных пытаннях "таксама былі зрухі".

Сёння ў Мінску прайшлі пасяджэнні чатырох рабочых груп і трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні крызісу на паўднёвым усходзе Украіны. Наступная сустрэча, як плануецца, пройдзе праз некалькі тыдняў таксама ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі