Абноўлены Mauzer выступіць у "Рэактары"

1 траўня a 18:00 y “Рэактары” з Днём працоўных Мінск павіншуе ўжо не таварыш, але ўсё яшчэ Mauzer: магілёўскі гурт змяніў не толькі бубнача, але і назву.
Па словах лідэра калектыву Яна Маўзера, музыкі вырашылі выкінуць слова “таварыш” з назвы, каб пазбегнуць асацыяцый з камунізмам.

Ян Маўзер: “Нам прапанавалі выкінуць слова “таварыш” з-за яго савецкасці, камуністычнасці. Некаторыя нават думалі, што мы маем дачыненне да гэтых палітычных плыняў. Да таго ж, нас ужо пазнаюць проста па “маўзеры”. Тым больш, скандаваць на канцэртах прасцей “Mauzer”, чым “Таварыш Mauzer”.

Маўзеры прыедуць з новым матэрыялам. У гурта — сем новых песень, але ўсе выканаць не атрымаецца.

Ян Маўзер:“Ёсць у нас новая песня ў стылі “Калыханкі”. Мы такія песні на канцэтрах не выконваем па некалькіх прычынах. Па-першае, гэта канцэрт. Хочацца драйву. Па-другое, звычайна на выступах я зрываю голас, а такія песні патрабуюць чыстага вакалу. Старыя песні з’явяцца перад слухачамі ў іншай апрацоўцы: з новым бубначом усе кампазіцыі гучаць па-іншаму, дзе-нідзе аранжыроўку змянілі радыкальна”.

Квіткі можна набыць у клубе "Рэактар", краме "Падземка", а таксама ГЦ Купалаўскі, 19 кропка, пераход Я.Коласа. Кошт квіткоў на танцпол ад 15 да 19 тыс. BYR, за столікамі 25 тыс. BYR. Інфармацыя пра квіткі: (029) 6490888, 7662425

(выкарыстана інфармацыя арганізатараў, а таксама рэсурсу naviny.by)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі