Абаронцы жывёл просяць Lady Gaga распрануцца

Вядомая арганізацыя PETA (“Людзі за гуманнае стаўленне да жывёл”) прапанавала поп-спявачцы Lady Gaga стаць тварам кампаніі, якая заклікае да адмовы ад выкарыстання натуральнага футра. Адзіны нюанс: удзел у гэтай акцыі прадугледжвае здымкі топлес.

Абаронцы жывёл разлічваюць зняць выканаўцу песні “Poker Face” без адзення, прыкрытую толькі некалькімі ігральнымі картамі. Сама спявачка пакуль гэтую прапанову не пракаментавала.

Lady Gaga звярнула на сябе ўвагу PETA, калі з'явілася на адну са сваіх прэс-канферэнцый у паліто, пашытым з плюшавых звяркоў. Поп-зорка заявіла, што такім чынам спадзяецца данесці да публікі ідэю недапушчальнасці выкарыстання натуральнага футра. Lady Gaga адзначыла, што ненавідзіць футра і ніколі не апране яго.

@Music

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі