Абаронцы Марыупаля збілі расійскі ваенны самалёт, які ў апошнія тыдні ўдзельнічаў у налётах на горад і ў яго знішчэнні. Пра гэта ў аўторак паведамляе гарадская рада. "Сёння ёсць і добрыя навіны, — піша яна. — Так будзе з кожным ворагам! З кожным, хто паквапіўся на нашу свабоду, на наш горад!"
Пазней збіццё самалёта пацвердзілі і самі ўкраінскія байцы ў Марыупалі. Таксама 22 сакавіка ў баях у горадзе былі знішчаныя некалькі расійскіх танкаў і адзінак бронетэхнікі.
Марыупаль трымае абарону ў поўным акружэнні расійскіх войск з пачатку сакавіка.