Абама: ЗША ведалі, што Расія плануе дапамагчы Асаду ў Сірыі

Абама: ЗША ведалі, што Расія плануе дапамагчы Асаду ў Сірыі

Расійская аперацыя ў Сірыі не была нечаканай для Злучаных Штатаў дзякуючы добрай разведцы. Пра гэта Барак Абама распавёў у інтэрв'ю на тэлеканале CBS.

Па яго словах, амерыканская разведка своечасова паведаміла, што Уладзімір Пуцін быў заклапочаны перспектывай краху сірыйскага рэжыму і запланаваў ваенную дапамогу Башару Асаду.

Таксама Абама раскрытыкаваў ваенную аперацыю Расіі ў Сірыі, перадае BBC. Ён заявіў літаральна наступнае: "Калі вы лічыце, што апусціць эканоміку на самае дно і пасылаць войскі на дапамогу адзінаму саюзніку — гэта лідарства, то ў нас розныя ўяўленні пра лідарства".

Акрамя таго, прэзідэнт ЗША заявіў, што праграма ЗША па падрыхтоўцы і аснашчэнні сірыйскіх паўстанцаў прызнаная няўдалай і будзе прыпыненая ў пятніцу. Ён паведаміў, што мэтай ЗША было навучыць умераную апазіцыю і скіраваць супраць так званай "Ісламскай дзяржавы". Але пакуль Асад застаецца ва ўладзе, сірыйскія апазіцыянеры не могуць засяродзіцца на змаганні з "Ісламскай дзяржавай".

Фота: EPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі