ААН лакалізавала лагатып "Мэтаў устойлівага развіцця" для Беларусі
ААН лакалізавала лагатып "Мэтаў устойлівага развіцця" для Беларусі. Тое, што атрымалася, спалучае традыцыйныя колеры круглага лога МУР і формы беларускага арнаменту:
Мэты ўстойлівага развіцця, інакш вядомыя як Глабальныя мэты, — 17 мэтаў, якіх чалавецтва мусіць дасягнуць да 2030 года. Яны накіраваныя на ліквідацыю жабрацтва; барацьбу з няроўнасцю і несправядлівасцю; рашэнне праблем, звязаных з кліматычнымі зменамі. Лічыцца, што дасягненне Мэтаў устойлівага развіцця з'яўляецца неабходнай умовай выжывання чалавецтва на зямлі.
МУР былі сфармуляваныя на падставе васьмі мэтаў па барацьбе з жабрацтвам (Мэтаў развіцця тысячагоддзя), да дасягнення якіх свет імкнуўся з 2000 па 2015 год. Чалавецтва зрабіла вялікі прагрэс у выкананні МРТ, але, трэба сказаць, праблему жабрацтва так і не вырашыла.