ААН абвесціла конкурс фотаздымкаў, прысвечаны бульбе

Конкурс фотаздымкаў, прысвечаны бульбе, абвесціла Арганізацыя Аб'яднаных Нацый.  Ён прымеркаваны да Міжнароднага года бульбы, на працягу якога ААН хоча звярнуць увагу на гэтую высокаўраджайную культуру. На думку экспертаў Арганізацыі, яна дапаможа перамагчы голад і галечу ў свеце.

"Бульба з'яўляецца чацвёртай па значнасці культурай у свеце пасля рысу, пшаніцы і кукурузы, з аб'ёмам вытворчасці больш за 300 тысяч тон на год", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ААН.

Першы прыз конкурсу - 11 тысяч долараў і фотаапарат Nikon. Спаборніцтвы будуць праходзіць у дзвюх намінацыях - сярод прафесіяналаў і аматараў.

РИА "Новости"