92-гадовы кіроўца на пешаходным пераходзе ў Мінску збіў пенсіянерку

92-гадовы кіроўца на пешаходным пераходзе ў Мінску збіў пенсіянерку

У Мінску 92-гадовы кіроўца на пешаходным пераходзе збіў пенсіянерку. Пра гэтае ДТЗ агенцтву БЕЛТА камандзір узвода ДПС АДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска Андрэй Шуканаў.

Аўтааварыя адбылася 24 красавіка ў 14.15 у раёне вуліцы Прытыцкага. 92-гадовы мужчына ехаў на аўтамабілі "Хонда" і паварочваў на вуліцу Альшэўскага. Пры гэтым ён наехаў на 69-гадовую пенсіянерку, якая пераходзіла дарогу на зялёны сігнал святлафора. Па словах кіроўцы, яго ўвагу адцягнуў аўтамабіль, які рухаўся па суседняй паласе.

Лекары даставілі збітую жанчыну ў лякарню хуткай меддапамогі. Але выратаваць жанчыну не ўдалося: яна памерла на аперацыйным стале.

Паведамляецца, што кіроўца на момант аварыі быў цвярозы, аўтамабіль прайшоў тэхагляд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі