9 жніўня ў Беларусі зноў знізіліся курсы долара і еўра

9 жніўня ў Беларусі зноў знізіліся курсы долара і еўра

У аўторак, 9 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся з 1,9662 да 1,9658 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1831 да 2,1769. 100 расійскіх рублёў каштуюць 3,0338 беларускага рубля (у панядзелак — 3,0281).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,03%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак, 8 жніўня, курс долара знізіўся з 1,9777 да 1,9662 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,2053 да 2,1831.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі