9 лістапада долар падаражэў на 141 рубель, еўра патаннеў на 44

9 лістапада долар падаражэў на 141 рубель, еўра патаннеў на 44

У панядзелак, 9 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара вырас адразу на 141 рубель — да 17 641, курс еўра знізіўся на 44 — да 18 981 рубля, курс расійскага рубля знізіўся з 275,02 да 272,58 беларускага.

Такім чынам, беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,19%.

Нагадаем, у пятніцу, 6 лістапада, долар патаннеў на 5 рублёў і складаў 17 500, еўра падаражаў на 26 — да 19 025 рублёў, курс расійскага рубля панізіўся з 276,20 да 275,02 беларускага рубля.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі