80% беларускіх кампаній, якія пераехалі ў ЕС, выбралі Польшчу
![Офісы ў Варшаве / warszawa.wyborcza.pl](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/z29102144IHG%2CBiurowce-w-Warszawie.jpg.webp?itok=6JVira1H)
Офісы ў Варшаве / warszawa.wyborcza.pl
80% беларускіх кампаній, якія пераехалі ў Еўрасаюз, выбралі Польшчу, 10% — Літву. Пра гэта сведчаць даныя Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.
Пасля жніўня 2020-га ў ЕС з'явілася не менш за 2,1 тысячы кампаній з беларускім капіталам. Абсалютная большасць прадпрымальнікаў, якія выехалі з Беларусі за мяжу, прадстаўляюць малы бізнес у сферы паслугаў, піша @pozirkonline.
А тым часам у Мінску пустуюць цэлыя бізнес-цэнтры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.