8-соткавыя дзялкі ў Драздах разышліся за 700 млн. рублёў.

Паводле вынікаў аўкцыёну на продаж участкаў пад малапавярховую забудову ў межах пр.Пераможцаў — праезду Дразды — р.Сьвіслач, пры стартавых коштах ад 180 мільёнаў рублёў дзялкі па 8—10 сотак разыходзяцца за 660-770 мільёнаў. Імкліва даражэе зямля ў Мінску і ваколіцах. Нават старыя хаткі і баракі ў в. Зацань каштуюць 200 і болей тыс. долараў.
У рэгіёнах зямля пакуль не такая дарагая, як у сталіцы. Так, у Брэсцкім раёне ў вёсцы Чэрні ўчастак 11 сотак набылі за 27 мільёнаў, а на курортнай Браслаўшчыне ўчасткі па 24 сотак пайшлі за 70 мільёнаў. На Магілёўшчыне і Гомельшчыне самыя дарагія ўчасткі з прададзеных на аўкцыёнах каштавалі не больш за 7 мільёнаў, а вакол сталіцы самы дарагі раён Мінскі – ад 30 да 300 мільёнаў рублёў (Сеньніца) за ўчасткі 10 да 25 сотак. Далей ідуць Дзяржынскі і Смалявіцкі раёны. Варта адзначыць, што ёсьць у Беларусі куткі, дзе пад пабудову дому ўсё яшчэ можна набыць участак зямлі за сьмешныя грошы – 100-150 тысячаў рублёў.
НН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі