78-гадовая ўкраінка хацела вывезці з РФ праз Беларусь мікрасхемы ў кампоце

Расійскія сілавікі выпадкова заўважылі "дзіўныя металічныя прадметы" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Расійскія сілавікі выпадкова заўважылі "дзіўныя металічныя прадметы" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Бранску затрымалі 78-гадовую грамадзянку Украіны Лідзію Шуляк, якая спрабавала вывезці з Расіі радыёдэталі і мікрасхемы, якія выкарыстоўваюцца ва ўзбраеннях. Як піша @bazabazon, яна схавала іх у тэрмасе з кампотам і ў пластыкавых кантэйнерах з тушанай гароднінай.

Здарэнне адбылося 12 студзеня. Украінка з Бранска збіралася выехаць у Беларусь, каб праз Польшчу дабрацца да радзімы. На вакзал яна прыйшла са сваім 73-гадовым знаёмым Анатолем Сапонам. Рэчы мужчыны ахоўнікаў не зацікавілі, а вось жанчына падалася ім падазронай. Яны агледзелі кантэйнеры і пабачылі там дзіўныя металічныя прадметы. Пасля гэтага Шуляк заняліся спецслужбы.

У тэрмасе і кантэйнерах знайшлі 175 дэталяў. Мяркуецца, што жанчына атрымала іх ад Сапона і схавала, каб вывезці з Расіі. ФСБ распачала крымінальную справу з-за спробы кантрабанды матэрыялаў і абсталявання, якія могуць быць выкарыстаны пры стварэнні зброі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі