7 кастрычніка долар патаннеў на 216 рублёў, а еўра — на 194

7 кастрычніка долар патаннеў на 216 рублёў, а еўра — на 194

У сераду, 7 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 216 рублёў — да 17 413, еўра патаннеў на 194 рублі — да 19 562, курс расійскага рубля вырас з 270,47 да 276,70 беларускага.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель аслабеў на 0,25%.

Нагадаем, што ў аўторак, 6 кастрычніка, курс долара знізіўся на 111 рублёў і складаў 17 629 рублёў, еўра патаннеў на 195 рублёў — да 19 756, расійскі рубель вырас на 0,17 — да 270,47 беларускага.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі