69 чалавек затрымалі падчас "Жаночага маршу" 12 верасня

12 верасня на плошчы Свабоды / Юлія Матузава, Еўрарадыё
12 верасня на плошчы Свабоды / Юлія Матузава, Еўрарадыё

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра "Вясна" 12 верасня падчас "Жаночага маршу" ў Мінску і іншых гарадах сілавікі затрымалі 69 чалавек.

Нагадаем, у сталіцы ў суботу прайшоў чарговы "Жаночы марш". Жанчыны сабраліся на плошчы Свабоды ў 15:00. Практычна адразу на акцыю пратэсту пад'ехалі сілавікі, пачаліся жорсткія затрымання. Некаторым пратэстоўцам удалося ўцячы. Пазней калоны дзяўчат з розных частак горада сустрэліся на праспекце Незалежнасці і пайшлі маршам у бок плошчы Якуба Коласа. Па падліках журналістаў, у шэсці прымалі ўдзел больш за 10 тысяч чалавек.

Сілавікі таксама затрымалі карэспандэнтаў тэлеканала "Белсат" Кацярыну Андрэеву і Максіма Калітоўскага. Іх будуць судзіць 15 верасня па двух артыкулах КаАП - 22.9 за парушэнне закона аб СМІ і 23.4 за непадпарадкаванне міліцыі. Да суда яны застануцца на Акрэсціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі