5'nizza выпусцілі першы за 10 гадоў кліп (глядзець)

Гурт 5'nizza, які нядаўна аб'явіў пра ўз'яднанне і рэюніан-тур, нарэшце выпусціў першы за 10 гадоў сумесны трэк і кліп на яго.


Песня "I Believe In You" нарадзілася ў Харкаве, дома ў Андрэя Запарожца. Паралельна музыкі стварылі яшчэ некалькі кампазіцый.


"У нас атрымалася зрабіць новую песню, гэта важна... Селі, нас "папёрла", і мы зрабілі 5 новых песень, тры з якіх вы хутка пачуеце. Адну мы вырашылі адкласці, таму што яна не вельмі падабаецца Сяргею", — распавёў сайту tsn.ua Запарожац.


Нагадаем, 1 чэрвеня 5'nizza выступіць у мінскім Палацы спорту. Музыкі выканаюць лепшае, што стварылі падчас сумеснай працы і, мяркуючы па ўсім, прэзентуюць новыя песні.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі