Вы тут

305 тысяч рублёў патрабуюць пацярпелыя па справе Казакевіча

Агульная сума маральнай шкоды, якую патрабуюць кампенсаваць пацярпелыя па справе бойні ў ГЦ "Новая Еўропа", складае 305 тысяч рублёў. Родныя абвінавачанага Уладзіслава Казакевіча на дадзены момант перадалі пацярпелым 4 тысячы рублёў.

У суму 305 тысяч не ўваходзіць кампенсацыя матэрыяльнай шкоды. Агулам гэта яшчэ каля 7 тысяч рублёў, у асноўным выдаткі на пахаванне забітай Алены Александронец.