300 сябраў БХД правядуць з’езд на Кастрычніцкай плошчы

Устаноўчы зьезд партыі БХД можа адбыцца 31 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы (пачатак а 10-й раніцы). Улады да гэтага часу не прапанавалі ніводнага памяшкання, дзе маглі б змясціцца не менш за 300 дэлегатаў, кажа сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі. Віталь Рымашэўскі: “Пытанне не стаіць пра тое, што з’езда не будзе. Мы будзем збірацца на Кастрычніцкай плошчы для правядзення ўстаноўчага з’езда. Мы так запланавалі. Плануецца, што на з’ездзе будзе не менш за 300 дэлегатаў. Акрамя таго мяркуецца, што будуць госці”.

Сябры аргкамітэту звярталіся ў 11 арганізацый з просьбай даць памяшканне для правядзення ўстаноўчага з’езду. Дзесяць з іх адмовілі, а Палац рэспублікі пакуль не даў ніякага адказу. На думку Віталя Рымашэўскага ўлады такім чынам жадаюць зменшыць колькасць удзельнікаў з’езда.

Віталь Рымашэўскі: “Калі невядома пра дакладнае месца правядзення з’езду, то складана запрашаць замежных гасцей і проста гасцей. Магчыма, што такім чынам улада жадае зменшыць колькасць удзельнікаў з’езда”.

Нагадаем, першы ўстаноўчы з’езд адбыўся паўгода таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі