26 чэрвеня долар ў Беларусі патаннеў на 72 рублі, еўра — на 21

У пятніцу, 26 чэрвеня, Нацбанк устанавіў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Курс долара знізіўся на 72 рублі — да 15 308, еўра патаннеў на 21 рубель і складае 17 165, курс расійскага рубля знізіўся — з 281,80 беларускага рубля да 278,59.

Нагадаем, у чацвер, 25 чэрвеня, курс долара вырас на 2 рублі — да 15 380, еўра патаннеў на 62 рублі і складаў 17 186, курс расійскага рубля знізіўся — з 284,23 беларускага рубля да 281,80.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі