23 сакавіка долар працягнуў падзенне

23 сакавіка долар працягнуў падзенне

У сераду, 23 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся яшчэ на 58 рублёў і складае 20 161, курс еўра патаннеў на 120 — да 22 566 рублёў, курс расійскага  рубля нязначна вырас — з 297,51 да 297,89 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,19%.

Нагадаем, што ў аўторак, 22 сакавіка, курс долара знізіўся на 94 рублі і складаў 20 219, курс еўра зменшыўся на 163 — да 22 686 рублёў, расійскі рубель вырас — з 295,33 да 297,51 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі