23 кастрычніка долар патаннеў на 15 рублёў, а еўра — на 360

23 кастрычніка долар патаннеў на 15 рублёў, а еўра — на 360

23 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговы таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Так, курс долара знізіўся на 15 рублёў — да 17 258, еўра патаннеў на 360 рублёў — да 19 185, расійскі рубель вырас з 275,04  да 278,71 беларускага.

Курс беларускага рубля ў дачыненні да кошыка валют умацаваўся на 0,05%

Нагадаем, што ў чацвер, 22 кастрычніка, курс долара павысіўся на 21 рубель — да 17 273, еўра знізіўся на 52 рублі — да 19 545, расійскі рубель панізіўся з 275,25 да 275,04 беларускага.

Фота: tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі