22 лютага Вярхоўны суд пачне разгляд справы сенатара Ганны Шарэйкі

22 лютага Вярхоўны суд пачне разгляд справы сенатара Ганны Шарэйкі

22 лютага а 10-й гадзіне Вярхоўны суд пачне разгляд справы сенатара Ганны Шарэйкі. Раней яна займала пасаду генеральнага дырэктара Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, чальца Савета Рэспублікі Ганну Шарэйку пазбавілі недатыкальнасці ў жніўні 2014 года. Праваахоўнікі сцвярджаюць, што яна на працягу некалькі гадоў давала незаконныя ўказанні падначаленым на птушкафабрыцы, якія ўваходзілі ў конкурсную камісію. У выніку, яны прымалі рашэнні пра закупкі кармоў у замежнай фірмы па завышаных коштах. Страты былі ацэненыя на суму 4 млрд рублёў.

Сцвярджаецца, што Шарэйка за кароткі тэрмін змагла сабе пабудаваць катэдж плошчай 240 квадратных метраў, набыла элітную бытавую тэхніку. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі".

Ганна Шарэйка нарадзілася 15 студзеня 1960 года ў вёсцы Антаполле Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Яна скончыла Віцебскі ветэрынарны інстытут (ветэрынарны лекар паводле адукацыі) і Усерасійскі навукова-даследчы і тэхналагічны інстытут птушкагадоўлі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі