18:32 Беларусы захоўваюць у банках 8 трыльёнаў рублёў

Уклады насельніцтва ў беларускіх банках павялічыліся з пачатку гэтага года больш чым на 296 мільярдаў рублёў і ў пераліку на нацыянальную валюту перавысілі 8 трыльёнаў рублёў.
Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка, на пачатак сакавіка ў нацыянальнай валюце ўклады склалі 5,3 трыльёна рублёў, а ў замежнай - амаль 1,3 мільярда долараў.

Як паведамлялася раней, каб павялічыць даходнасць укладаў у нацыянальнай валюце, Нацбанк з 1 лютага гэтага года павысіў на 1% стаўку рэфінансавання, якая цяпер складае 11% гадавых.

Да таго ж, як зазначаюць у Нацбанку, самі банкі праяўляюць актыўнасць у прыцягненні грошай насельніцтва ў банкаўскую сістэму. У студзені-лютым яны прапанавалі грамадзянам новыя віды ўкладаў, а таксама мадыфікавалі шэраг дзейных відаў дэпазітаў.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі