18 чэрвеня долар патаннеў на 101 рубель, еўра падаражэў на 43

У чацвер, 18 чэрвеня, Нацбанк устанавіў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Курс долара знізіўся на 101 рубель — да 15 360, еўра падаражэў на 43 рублі і складае 17 464, курс расійскага рубля вырас — з 286,02 беларускага рубля да 287,32.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,06%.

Нагадаем, у сераду, 17 чэрвеня, курс долара вырас на 39 рублёў — да 15 461, еўра падаражэў на 33 рублі і складаў 17 421, курс расійскага рубля таксама крыху вырас — з 285,50 беларускага рубля да 286,02.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі