18 беларусаў чакаюць перасадкі сэрца

Цалкам абследаваныя і занесеныя ў спіс чакання на перасадку сэрца 18 жыхароў Беларусі. Пра гэта паведаміў загадчык лабараторыяй хірургіі сэрца цэнтра "Кардыялогія" Юрый Астроўскі.
Ён удакладніў, што двое з гэтых пацыентаў знаходзяцца на апаратным забеспячэнні — штучным сэрцы, інфармуе “Інтэрфакс”.

Астроўскі адзначыў, што пацыентаў, якім неабходная перасадка сэрца, значна больш. Паводле яго слоў, самай вялікай праблемай транспланталогіі з'яўляецца дэфіцыт донарскіх органаў.

Для рашэння гэтай праблемы створаны кардынацыйны савет. Таксама выпрацаваныя механізмы і алгарытмы атрымання інфармацыі аб наяўнасці донарскіх органаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі