16:55 У магілу Мілошавіча ўваткнулі кол

Выпадак палітычнага вандалізму адбыўся на цвінтары сербскага горада Пажаравац, дзе пахаваны экс-прэзідэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч.

РИА “Новости” са спасылкай на сербскія медыі паведамляе, што былы актывіст руху “Отпор” і цёзка палітыка Міраслаў Мілошавіч уваткнуў у надмагільны помнік драўляны кол — гэтак у сярэднявечнай Сербіі рабілі, каб пахаваны не ператварыўся ў вампіра і не вылез з магілы.


Вандал распавёў, што першапачаткова планаваў сваю акцыю на ўгодкі пахавання Мілошавіча — 11-га, але пабаяўся гневу прыхільнікаў экс-дыктатара, якія прыйшлі б наведаць яго магілу. Па словах Міраслава Мілошавіча, ён тэлефанаваў у паліцыю і прызнаўся ў сваім учынку, аднак там “не надалі гэтаму ніякай увагі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі