16:22 Беларускі на 4-м месцы па аб'ёме грудзей

Па памерах грудзей беларускі апынуліся на чацвёртым месцы ў Еўропе.
Па звестках буйной міжнароднай кампаніі-вытворцы станікаў, першае месца занялі брытанкі: больш за палову іх купляе бялізну не менш як чацвёртага памеру (D).

Крыху саступаюць англічанкам у гэтым нясцілым рэйтынгу немкі. Чацвёрты памер мае роўна палова жыхарак Нямеччыны.

На трэцім месцы апынуліся галандкі: там вялікія станікі купляюць 37 адсоткаў жанчын. У беларусак, па словах маркетолага прадпрыемства “Мілавіца” Алены Дземідовіч, самы папулярны памер — 75В. Беларускі дзеляць чацвёртае месца з італьянкамі.

Дарэчы, амаль 70 адсоткаў італьянак прызналіся, што носяць станікі другога памеру. А вось сярод шведак самай вялікай папулярнасцю карыстаюцца станікі першага памеру (А).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі