16:18 Шэрагі падпольных гандляроў гарэлкай папоўнілі студэнты

Калі раней нелегальным гандлем алкаголем займаліся, у асноўным, пенсіянеры і таксісты, дык зараз шэрагі падпольных гандляроў папоўнілі студэнты. 26 сакавіка супрацоўнікі праваахоўных ворганаў затрымалі двух студэнтаў трэцяга курса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, калі яны ажыццяўлялі чарговую здзелку. У заплечніку аднаго з іх міліцыянты знайшлі 10 бутэлек гарэлкі, у багажніку аўтамабіля, з якога гандляваў другі, - яшчэ з тузін. Удзень прадпрымальныя студэнты куплялі алкагольныя напоі па 5-6 тысяч за бутэльку, а пасля 23 гадзінаў, калі афіцыйны гандаль спіртным забаронены, прадавалі іх па падвойным кошце.

У дачыненні маладых людзей ужо складзены адміністрацыйны пратакол. Хутчэй за ўсё, ім давядзецца выплаціць штраф - да пяці базавых велічынь - за пазапраўную рэалізацыю алкаголю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі