16 траўня курс долара знізіўся на 5 рублёў, курс еўра — на 42

16 траўня курс долара знізіўся на 5 рублёў, курс еўра — на 42

У панядзелак, 16 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся на 5 рублёў і складае 19 261, курс еўра — на 42 — да 21 803 рублёў, курс расійскага рубля крыху вырас — з 296,61 да 296,83 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 13 траўня, курс долара вырас на 32 рублі і складаў 19 266, курс еўра знізіўся на 128 — да 21 845 рублёў, курс расійскага рубля вырас з Br296,46 да 296,61 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі