15 снежня курс долара ў Беларусі панізіўся на 13 рублёў

15 снежня курс долара ў Беларусі панізіўся на 13 рублёў

У аўторак, 15 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютай. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 13 рублёў — да 18 290, курс еўра вырас на 143 — да 20 189, курс расійскага рубля знізіўся — з 260,35 да 258,26 беларускага.

У параўнанні з кошыкам валют рубель вырас на 0,13%

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 14 снежня, курс долара вырас на 53 рублі — да 18 303, курс еўра павялічыўся на 69 — да 20 046, курс расійскага рубля знізіўся — з 263,93 да 260,35 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі