15-16 траўня Беларусь наведае міністр замежных спраў Расіі

15-16 траўня Беларусь наведае міністр замежных спраў Расіі

15-16 траўня Беларусь наведае міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Гэта будзе рабочы візіт. Лаўроў сустрэнецца ў Мінску з кіраўніком МЗС нашай краіны Уладзімірам Макеем. Падчас перамоваў "будзе абмяркоўвацца шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва". Гаворка пойдзе і пра рэалізацыю праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў-удзельніц дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2016-2017 гады. Пра гэта ў пятніцу на брыфінгу заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава, інфармуе РІА "Новости".

У Маскве разлічваюць і на размову пра рэгіянальныя ды міжнародныя праблемы, "якія ўяўляюць узаемную цікавасць". Лаўроў і Макей абмяняюцца меркаваннямі па праблематыцы беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў рамках СНД, Еўразійскага эканамічнага саюза, АДКБ, дадае БЕЛТА.

15-16 траўня Беларусь наведае міністр замежных спраў Расіі
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі