14:26 Сёння ў Беларусі адзначаецца Радаўніца

Сёння ў Беларусі адзначаецца Радаўніца — Дзень памінання памерлых, або Вялікдзень для памерлых. Радаўніца традыцыйна адзначаецца ў аўторак на другім тыдні пасля праваслаўнага Вялікадня (на Фаміным тыдні).

У перакладзе са стараславянкай "раданіца" азначае "радасць" — у гэты дзень прынята дзяліцца радаснай весткай аб Уваскрасенні Хрыстовым з памерлымі.

Радаўніца ў Беларусі — традыцыйна непрацоўны дзень. Сёлета яму папярэднічаў таксама непрацоўны панядзелак: рашэннем урада працоўны дзень з 16 красавіка быў перанесены на суботу, 14 красавіка.

З 15 красавіка арганізаваны дадатковыя аўтобусныя маршруты на гарадскія і прыгарадныя могілкі, і многія беларусы ўжо наведалі магілы сваіх блізкіх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі