14:04 Рынкевічу дазволілі прадстаўляць інтарэсы Казуліна

Адвакату Ігару Рынкевічу падоўжылі даверанасць на прадстаўленне інтарэсаў экс-кандыдата ў прэзідэнты, лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна. Пра гэта пасля спаткання са зняволеным паведаміў адвакат.

Нагадаем, 16 лютага пасля спаткання з экс-кандыдатам у прэзідэнты яго абаронцу адміністрацыя калоніі "Віцьба-3" адмовіла ў падаўжэнні даверанасці на прадстаўленне інтарэсаў Казуліна ў адносінах з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі.

Рынкевічу заявілі, што такая даверанасць "парушае закон і дзяржаўныя інтарэсы".

У адказ адвакат звярнуўся да начальніка калоніі Віталя Агнісцікава з пісьмовай просьбай матываваць адмову ў выдачы даверанасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі