14:02 З-за “недаліву” мужчына забіў сабутэльніка

Кавальскі молат стаў той збояй, з дапамогай якой днямі жыхар вёскі Падбярэззе Мядзельскага раёна пазбавіў жыцця свайго сябра.

Як стала вядома, сябры разам распівалі самагон, і госць абвінаваціў гаспадара ў тым, што той яму недалівае.

Мужчына пакрыўдзіўся і выйшаў на кухню папаліць. Там яму на вочы і трапіў кавальскі молат.

Вырашыўшы правучыць сябра, ён моўчкі зайшоў у пакой і ўдарыў сабутэльніка па галаве. Пасля гэтага яшчэ выпіў і лёг спаць.

Тое, што сябра памёр, гаспадар заўважыў толькі раніцай, калі пачаў яго будзіць і прапаноўваць пахмяліцца. Мужчына сам выклікаў міліцыю і прызнаўся ў забойстве.

Зміцер Панямонаў. Еўрарадыё, Маладзечна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі