13:29 У Мінску на Радаўніцу павялічаць колькасць аўтобусаў

У дні масавых наведванняў месцаў пахаванняў будзе павялічана колькасць аўтобусаў і арганізаваны дадатковыя маршруты. Пра гэта паведамілі ў дзяржаўнай ўстанове "Сталічны транспарт і сувязь".
Колькасць аўтобусаў павялічана на маршрутах
№ 5 "Дыспетчарская станцыя "Чыжоўка" - могілкі "Міханавічы",
№ 31 "Аўтавакзал "Маскоўскі" - Каладзішчанскія могілкі",
№ 68 "ДС "Вуліца Кульман" - Паўночныя могілкі",
№ 94 "Аўтастанцыя "Аўтазаводская" - Чыжоўскія могілкі",
№ 109 "ДС "Вуліца Карбышава" - Паўночныя могілкі",
№ 402 "А/с Паўднёва-Заходняя - Заходнія могілкі".

Арганізаваны дадатковыя аўтобусныя маршруты
№ 94А "ДС "Чыжоўка" - Чыжоўскія могілкі",
№ 275 "А/в "Маскоўскі" - Каралёў Стан (могілкі)".

17 красавіка будуць арганізаваны: дадатковы аўтобусны маршрут
№ 22Д "ДС "Чыжоўка" - станцыя метро "Аўтазаводская";
экспрэсны аўтобусны маршрут № 1133Т "ДС "Серабранка" - Чыжоўка";
тралейбусныя маршруты №№ 16Д, 26; трамвайны маршрут № 11.

Таксама будзе павялічана колькасць рухомага саставу на аўтобусных маршрутах №№ 3, 17, 29, 59, 102, 140, тралейбусных маршрутах №№ 5, 7, 22, 40, 42Д, 45, 65 і трамвайных маршрутах №№ 1, 5, 6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі