13:29 Праспект перакрылі МАЗамі
Паводле звестак Інтэрнэт-супольнасці "Мінск-Бай", у Менску вялікая
колькасць спэцназаўцаў перакрылі праспект Скарыны (цяпер Незалежнасці).
Сярод міліцыянтаў заўважаны Дзмітрый Паўлічэнка, якога вінавацяць у
палітычных выкраданнях і забойствах. Праспект перакрываюць таксама зялёныя МАЗы. Людзі скандуюць “Ганьба!”, “Жыве Беларусь!”. Павольна дэманстранты перамяшчаюцца ад цырку да пл. Перамогі.
Вельмі шмат людзей у раёне вуліцы Захарава, дарога перагароджаная турнікетамі, а таксама гарадзкім аўтобусам №18 і машынай "хуткай дапамогі". Людзі скандуюць “Забойцы!”, "Ганьба!".
Большая частка дэманстрантаў — паводле некаторых ацэнак, ад 5 да 10 тыс. чалавек — на пляцы Коласа. Лідэры апазыцыі знаходзяцца менавіта там, аднак рашэння, куды рухацца далей, няма.
Другая калона знаходзіцца на вуліцы Мельнікайтэ. Каля станцыі мэтро "Фрунзенская" спрацаваў выбуховы пакет. Менавіта тут АМАП акружыў калёну колькасьцю каля паўтары тысячы чалавек. Як паведамляюць удзельнікі акцыі, чакаецца хапун.