13 снежня ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

13 снежня ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

У аўторак, 13 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9547 да 1,9526 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,0656 да 2,0765. Курс расійскага рубля сёння таксама вырас, за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,1966 беларускага рубля (у панядзелак — 3,1750).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,40%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 12 снежня, курс долара ЗША знізіўся — з 1,9739 да 1,9547 беларускага рубля, знізіўся і курс еўра — з 2,0967 да 2,0656.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі