13-гадовая школьніца, якую шукалі ў Мінску, знайшлася
13-гадовая школьніца Ганна Лашкіна, якая знікла 1 кастрычніка ў Мінску, знайшлася. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацсетках паведаміў пошукава-выратавальны атрад "Анёл".
Дзяўчынка знікла ў чацвер. Увечары яна выйшла з дому і збіралася на заняткі ў касцёл па вуліцы Лабанка, 112. Дадому яна не вярнулася.
Увечары ў суботу, 3 кастрычніка, Ганна сама паведаміла бацькам пра сваё месцазнаходжанне. На месца адразу ж выехалі бацькі, супрацоўнікі міліцыі і супрацоўнікі атрада "Анёл". З дзяўчынкай усё добра, меддапамога ёй не патрэбная. Цяпер міліцыянты высвятляюць прычыны здарэння.
Атрад "Анёл" дзякуе ўсім, хто дапамог, у тым ліку міліцыянтам і ратавальнікам — калегам бацькі Ганны.