12 жніўня долар і еўра паставілі новыя рэкорды (інфаграфіка)

У сераду, 12 жніўня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар падаражэў на 218 рублёў — да 15 989, курс еўра павысіўся на 387 рублёў і складае 17 759. Курс расійскага рубля панізіўся з 249,43 да 245,87 беларускага.

Курс беларускага рубля да кошыку валют знізіўся на 0,65%

Такім чынам, курсы долара і еўра паставілі чарговыя рэкорды. Многія беларускія банкі ўжо пачалі прадаваць долары па курсе 16 100, а еўра па 17 950 рублёў.

Фотафакт: Долар у абменніках прадаюць за 16 050 рублёў

Паступовае і няўхільнае зніжэнне курса беларускага рубля наўпрост звязанае з аслабленнем расійскага рубля ў Расіі і з падзеннем сусветных коштаў на нафту, мяркуе аналітык “Альпары” Вадзім Іосуб.

“З-за механізму нашага валютнага кошыка, гэта амаль аўтаматычна прыводзіць да таго, што ў нас долар расце, а расійскі рубель падае. У тым, што адбываецца ў нас, практычна не бачна нашых унутраных эканамічных прычынаў. Гэта проста аўтаматычная рэакцыя на сітуацыю з расійскім рублём”, — адзначыў эксперт у інтэрв’ю Еўрарадыё.

На думку Іосуба, беларускія ўлады цяпер мала што могуць зрабіць для ўмацавання і падтрымання курса нацыянальнай валюты і таму цяперашнія дэвальвацыйныя працэсы адлюстроўваюць сітуацыю ў эканоміцы краіны.

Нагадаем, што ў аўторак, 11 жніўня долар патаннеў на 34 рублі — да 15 771, еўра падаражэў на 45 — да 17 372 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 245,50 да 249,43 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі