12 лістапада долар падаражэў на 97 рублёў, а еўра — на 93

12 лістапада долар падаражэў на 97 рублёў, а еўра — на 93

У чацвер, 12 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 97 рублёў — да 17 745, еўра падаражэў на 93 — да 19 051 рубля, курс расійскага рубля знізіўся з 273,28 да 271,35 беларускага.

Такім чынам, беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,03%.

Нагадаем, што ў сераду, 11 лістапада, курс долара вырас на 8 рублёў — да 17 648, курс еўра знізіўся на 5 — да 18 958 рубля, курс расійскага рубля знізіўся з 273,86 да 273,28 беларускага.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі