12 байцоў краснадарскага АМАПа адовіліся ехаць ва Украіну

12 байцоў краснадарскага АМАПа адовіліся ехаць ва Украіну

Ва Украіну адмовіліся ехаць 12 байцоў Расгвардыі з краснадарскага АМАПа, піша юрыст і праваабаронца Павел Чыкаў. За гэта іх звольнілі.

"Адмову выканаць загад байцы Расгвардыі патлумачылі яго незаконнасцю. Ні ў аднаго з іх з сабой не было ні замежнага пашпарта, ні намеру пакінуць тэрыторыю Расіі, тады як іх прамыя службовыя абавязкі абмяжоўваліся тэрыторыяй Расійскай Федэрацыі", — расказвае ён дэталі здарэння. 

Па словах Чыкава, амапаўцы заявілі, што ім не паведамілі пра "камандзіроўку на тэрыторыю Украіны для ўдзелу ў спецыяльнай ваеннай аперацыі", а таксама пра задачы і ўмовы гэтай аперацыі. Таму згоды на ўдзел у ёй яны не давалі. 

Байцоў вярнулі ў Краснадар і пасля службовай парверкі звольнілі. Аднак яны лічаць гэтае звальненне незаконным і падалі ў суд пазоў пра аднаўленне на службе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі