11:36 У Беларусі пачалася масленіца

Сёння пачынаецца апошні тыдзень перад Вялікім пастом, вядомы таксама як сырная седміца або масленіца. Звычай святкаваць масленіцу бярэ свой пачатак з найстаражытнейшых часоў. Славяне-язычнікі ў гэтыя дні сустракалі вясну і праводзілі зіму. Лічылася, што той, хто адмовіцца святкаваць масленіцу, будзе жыць "у горкай бядзе і кепска скончыць". Адзначаць яе было прынята катаннем на санках, запальваннем вогнішчаў і блінамі.

У сям'ю маладых прыходзіла цешча, каб навучыць сваю дачку гатаваць бліны, а непавага зяця да гэтага звычаю лічылася вялікай крыўдай і падставай да вечнай варожасці паміж ім і цешчай. Для вернікаў сырная седміца - падрыхтоўка да Вялікага паста.

У гэтыя дні варта больш думаць пра Бога, дараваць грахі, а таксама адмаўляцца ад мясной ежы, дазваляючы сабе з жывёльных прадуктаў толькі рыбу, алей, малако, яйкі і сыр.

Інфармуе “Інтэрфакс”

Фота - www.kapitan.ru



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі